Forwarded from Бальзам
Кітайская кампанія папрасіла супрацоўніц сысці ў дэкрэт па чарзе

На адным дзяржаўным прадпрыемстве ў Кітаі 27-гадовая дзяўчына і дзве 37-гадовыя жанчыны пачалі планаваць цяжарнасць адначасова. Кіраўніцтва кампаніі даведалася пра гэта і арганізавала нараду, па выніку якой да жанчын звярнуліся з незвычайнай просьбай: скласці графік і «зацяжарыць па чарзе».

Адзін з дырэктараў патлумачыў, што фірма не зможа даць рады недахопу персаналу, калі яны сыдуць у дэкрэтны адпачынак адначасова.

Летась колькасць насельніцтва ў Кітаі ўпершыню за апошнія 60 гадоў скарацілася. Пасля гэтага ўлады Кітая пачалі здымаць абмежаванні на нараджэнне дзяцей. У прыватнасці, правінцыя Сычуань дазволіла заводзіць дзяцей нежанатым парам.
Cómo configurar recordatorios para volver a revisar un sitio web que visitaste – Celulares