Віцебскаму арт-менеджару Уладзіміру Булаўскаму прызначылі два гады калоніі
У судзе Першамайскага раёна Віцебска вынеслі прысуд палітзняволенаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса за неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Як адзначае
@viasna96, на судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове.